Гульні з канструктарам
Выхаванцы з дапамогай канструявання арыентуюцца на цэласнае ўспрыманне будучай пабудовы, вучацца назіральнасці, уменню абагульняць, параўноўваць, аналізаваць. Гульні з канструктарам пашыраюць матэматычныя ўяўленні дзіцяці аб форме, велічыні, прасторавых і колькасных адносінах прадметаў. Заняткі з канструктарам спрыяюць развіццю каштоўнасных якасцяў асобы, такіх як мэтанакіраванасць, акуратнасць, арганізаванасць і адказнасць.