Беларускі прафесійны саюз
работнікаў адукацыі і навукі
Сардэчна запрашаем на старонку пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
ДУА " Рассветаўскі дзіцячы сад"
"У адзінстве прафсаюза - наш поспех!»
Мы-калектыў аднадумцаў
Галоўная мэта: абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
Нашы задачы:
- садзейнічаць стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы ўсіх членаў калектыву;
- забяспечваць абарону правоў кожнага члена прафсаюза на працу, павышэнне кваліфікацыі, справядлівую і своечасовую аплату працы;
- ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое закранае працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя правы і інтарэсы членаў калектыву.
Член Прафсаюзу мае права:
- на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў у органах дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, судах розных інстанцый;
- на зварот у выбарныя органы Прафсаюзу па дапамогу з пытаннямі, заявамі і прапановамі, патрабаваць адказу па сутнасці звароту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- абмяркоўваць на прафсаюзных схода, канферэнцыях, пасяджэннях выбарных органаў пытанні статутнай дзейнасці і працы выбарных органаў, карыстацца інфармацыяй пра дзейнасць прафсаюзных арганізацый і прафсаюзных органаў, уносіць прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы рашэнняў і іх рэалізацыі;
- выбiраць i быць абраным у склад выбарных органаў Прафсаюзу па дасягненні 18 гадоў;
- прысутнічаць на пасяджэннях выбарнага органа Прафсаюзу пры абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць яго інтарэсы;
- атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыі ў прафсаюзных органах па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Прафсаюза; пры неабходнасці атрымліваць матэрыяльную дапамогу са сродкаў профбюджета па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі -
Краўчук Наталля Зянонаўна, Тэл.: 601 42, (8033)3706871
АСНОЎНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:
Калектыўны дагавор на 2019-2022 гады.
План работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на 2020 год.