АНАЛІЗ ДЗЕЙНАСЦІ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
ЗА 2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рассветаўскі дзіцячы сад” – установа агульнага тыпу, разлічана на 50 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін, колькасць груп па праекту – 2. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўстанове функцыяніравала 1 рознаўзроставая група, колькасцю 13 выхаванцаў(2018/2019 навучальны год -11) .
На працягу года адукацыйны працэс здзяйснялі 2 педагогі.
Якасны аналіз педагагічных кадраў выглядае наступным чынам:
Год |
Колькасць работ-нікаў |
Адукацыя |
Стаж |
Катэгорыя |
Завочнікі |
|||||
Выш |
Сярэд.-спец |
Да 5 гадоў |
Пасля 15 гадоў |
Вы- шэйшая |
I |
II |
Без катэ- горыі |
|||
2018/2019 |
2 |
- |
2 |
- |
2 |
- |
1 |
1 |
- |
- |
2019/2020 |
3 |
1 |
2 |
1 |
2 |
- |
1 |
1 |
1 |
- |
Параўнальны аналіз якаснага складу педагогаў паказаў, што ўзровень вышэйшай адукацыі складае - 33.3% (2019-0%). Працэнт павышэння ўзроўня вышэйшай адукацыі адбыўся за кошт змены колькаснага складу педагогаў.
Аналіз захворванняў папярэдніх гадоў дазваляе ацаніць асноўныя напрамкі лячэбна-прафілактычнай работы і вызначыць яе эфектыўнасць у цэлым.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі на пачатак навучальнага года праводзіўся маніторынг стану здароўя выхаванцаў, вынікі якога можна ўбачыць у табліцы і параўнаць з мінулым годам:
Год |
Выпадкаў захворвання |
На 1000 дзяцей |
Пропуск 1 дзіцем |
Раённы паказчык |
2018 |
3 |
250 |
1.1 |
2.2 |
2019 |
3 |
250 |
1.3 |
2.1 |
Як бачна з табліцы, у 2019 годзе паказчык захворванняў паменьшыўся на 0.2. Вялікую колькасць пропускаў адным выхаванцам па хваробе дало тое, што ўстанову дашкольнай адукацыі наведваюць выхаванцы ад 2 да 3 гадоў, арганізм якіх успрымальны да распіраторных захворванняў.
На падставе аналізу лістоў здароўя колькасць дзяцей з другой групай здароўя большая (больш дзяцей прыходзіць у дзіцячы сад з такой групай). Гэта дзеці, у якіх адсутнічаюць хранічныя захворванні, але есць некаторыя функцыянальныя і марфалагічныя змены. Назіраецца стабільная адсутнасць выхаванцаў з ІІІ групай.
Групы здароўя |
2019 год |
2018 год |
I |
14% |
36% |
II |
86% |
64% |
III |
0 |
0 |
Для законных прадстаўнікоў праз бацькоўскія куткі аформлены інфармацыйны матэрыял на тэмы: “Харчаванне дзяцей схільных да алергічных рэакцый”,“Адаптацыя ва ўмовах дзіцячага сада”, “Рэкамендацыі па развіцці актыўнасці”, “Вострыя інфекцыйныя захворванні верхніх дыхальных шляхоў”,”Рэкамендацыі па арганізацыі актыўнага сямейнага адпачынку” і іншыя.
Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў, рацыянальнага фізічнага і псіхілагічнага развіцця застаюцца кіруючымі ў дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі. Для забеспячэння бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны спрыяльныя санітарна-гігіенічныя ўмовы, рэжым дня; арганізуецца рацыянальнае харчаванне, штодзённае знаходжанне на свежым паветры, сістэматычна праводзяцца ранішняя гімнастыка і загартоўваючыя мерапрыемствы.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны спрыяльныя ўмовы для выхавання ў дзяцей навыкаў асабістай гігіены. Педагогі вучаць дашкольнікаў ўсведамляць каштоўнасці здаровага ладу жыцця, выхоўваюць у іх патрэбу беражліва ставіцца да свайго здароўя, знаёмяць з элементарнымі правіламі бяспечных паводзін. З гэтай мэтай абсталявана зала для правядзення фізкультурных заняткаў, з дастатковай колькасцю разнастайнага спартыўнага інвентару, аформлены вокны рольшторамі.
Вельмі важным паказчыкам стану здароўя выхаванцаў з’яўляюцца яго фізічныя данныя, такія, як рост і вага. З гэтай мэтай ва ўстанове дашкольнай адукацыі адзін раз у паўгоддзе праходзіць антрапаметрыя дзяцей, на падставе якой два разы ў год складаецца ліст рассадкі выхаванцаў суадносна з яго дадзенымі цыфрамі. Усе выхаванцы забяспечаны мэбляй згодна іх антрапаметрычным дадзеным на 100%.
Працэс арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі засноўваўся на нарматыўных і метадычных дакументах па харчаванню, быў арганізаваны ў адпаведнасці з прыкладным 10-дзённым меню, выкарыстоўваючы тэхналагічныя карты, і адказваў патрэбам дзіцячага арганізма. Аналізуючы дадзеныя па харчаванню дашкольнікаў за справаздачны перыяд, можна адзначыць, што працэнт выканання норм складаена 94 % ( 2018 год -93 %), раённы паказчык - 93%. Не высокі паказчык выканання нормаў харчавання адбываецца за кошт адсутнасці ў рацыёне тамата –пюре, дрожджаў, выкарыстоўванне якіх немагчыма ва ўмовах нашай дашкольнай установы ў сувязі з невялікай колькасцю выхаванцаў і абмежаванымі тэрмінамі захоўвання. Круглы год праводзіцца С-вітамінізацыя ежы, а таксама выхаванцы атрымліваюць сокі і садавіну.
На працягу года калектыў працаваў над стварэннем ўмоў па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзроста маральна-патрыятычнага пачуцця і станаўлення асновы грамадзянства ў працэсе розных відааў дзейнасці. Зыходзячы з гэтага, дадзеная праца выхавальнікаў паказала па аналізу планаў, што плануюцца задачы па выхаванню ў дзіцяці -- любові і прыхільнасці да сваёй сям'і, дому, дзіцячаму саду, вуліцы, горада;
фарміраванню беражлівых адносін да прыроды і ўсяму жывому, выхаванню павагі да працы, развіццю цікавасці да рускіх традыцый і промыслам;
фарміраванню элементарных ведаў аб правах чалавека, пашырэнню ўяўленняў пра гарады Беларусі, знаёмствамі дзяцей з сімваламі дзяржавы (герб, сцяг, гімн), развіццю пачуцця адказнасці і гонару за дасягненні краіны;
фарміраванню талерантнасці, пачуцці павагі да іншых народаў, іх традыцыям.
Дадзеныя задачы вырашаліся ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці: на занятках, у гульнях, у працы, у побыце. Я ны выхоўваюць у дзяцей не толькі патрыятычныя пачуцці, але і фарміруюць іх ўзаемаадносіны з дарослымі і аднагодкамі.
З мэтай выяўлення патрятычнага выхавання дзяцей быў прадстаўлены адкрыты прагляд па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва” “Канструявання” для дзяцей сярэдняй і старэйшай падгруп – “Беларускія народныя цацкі”, які ўзбагаціў беларускі слоўнік дзяцей назвамі беларускіх народных цацак, пашырыў веды аб матэрыялах, з якіх яны зроблены, аб беларускіх рамёствах .
(“Выяўленчае мастацтва” “Маляванне” на тэму “Кухонныя дошчачкі”).
Дадзенае пытанне абмяркоўвалася на педагагічным савеце: “Стан выхаваўча-адукацыйнай работы па далучэнню дашкольнікаў да нацыянальнай культуры “.
Дзеці ведаюць і называюць правілы паводзін у гасцях, у грамадскіх месцах, выкарыстоўваюць у прамове ветлівыя словы, маўленчыя абароты, умеюць ветліва звярнуцца з просьбай. Ведаюць разнастайнасць “чароўных слоў”. Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту ў большасці не ведаюць назвы вуліц роднага горада, яе славутасцяў, маюць уяўленне пра сімволіку горада Мінска і Беларусі, ведаюць прозвішча, імя і імя па бацьку прэзідэнта, некаторыя называюць па прозвішчы.
Педагогі знаёмяць дзяцей з дзяржаўнай сімволікай, вывучаюць экспанаты беларускай народнай творчасці. Вядуць альбомы «Мая сям'я», зробленыя для кожнага дзіцяці. Аднак на нізкім узроўні сфарміраваны веды аб ролі прыродазнаўчай літаратуры ва ўспрыманні ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.
Па выніках праведзеных педсаветаў аформлены картатэка кансультацый для бацькоў на грамадзянска-патрыятычныя тэмы тэматычны матэрыял, картатэка заняткаў па знаёмству дзяцей народнымі рамёствамі, аформлены пашпарты раслін у куток прыроды, Распрацаваны канспекты заняткаў па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва”( аплікацыя па азнаямленню з якасцямі лёну,аформлены банк электронных дыдактычных матэрыялаў прэзентацый, ілюстрацыйнага матэрыялу па тэматычным тыдням, схем- табліц па даследчай дзейнасці. Набыты беларускія лялькі: дзед-барадзед, Васілінка.
Спецыфіка працы па экалагічным выхаванні дзяцей не заўсёды мае практычнае прымяненне ў працэссе рэжымных момантаў, і стараюся яе неабходна пабудаваць згодна пары года. На занятках не выкарыстоўваецца мастацкая літаратура пра прыроду, якая глыбока ўздзейнічае на пачуцці дзяці. Мала выкарыстоўваюцца рухомыя гульні прыродазнаўчага зместу. Таму неабходна прадоўжыць задачу па фарміраванні патрыятычнага выхавння праз экалагічную адукацыю дзяцей дашкольнага ўзросту, так як у гэты перыяд дзіця праходзіць самы інтэнсіўны духоўны і інтэлектуальны шлях развіцця.
Для забеспячэння прафесійнага росту педагогаў ва ўпраўленні па адукацыі створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў, якая ўключае ў сябе метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышала свой узровень загадчык, знаёміліся з вопытам другіх дашкольных устаноў, займаліся самаадукацыяй , што садзейнічала павышэнню якасці адукацыйнага працэсу. Атрыманыя веды прымяняліся ў практычнай дзейнасці па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Мастацтва”,”Дзіця і грамадства”,”Дзіця і прырода” праз кансультацыі,“ ”Планаванне і праектаванне працэсу патрыятычнага выхавання”, ”Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы”, “Сюжэтна-ролевая гульня як сродак прафесійнай арыентацыі”, “Развіццё выразнасці мовы з выкарыстаннем фальклору”, “Выкарыстанне пясочных гульняў у развіцці прасторава-колькасных уяўленняў у дашкольнікаў”, “Выяўленчая дзейнасць –адна з асноўных бакоў развіцця мовы выхаванцаў", што садзейнічала далучэнню выхаванцаў да нацыянальнай культуры.
Праведзеныя рэкамендацыі, “Як падрыхтаваць і правесці занятак”, “Правядзенне рэжымных момантаў ў рознаўзроставай групе”, “Арганізація гульнявога асяродзя ў кантэксце патрыятычнагавыхавання”, “Азнаямленне дзяцей з мастацкай літаратурай”,”Вугалок кнігі ва ўстанове дашкольнай адукацыі”, “Фізічнае выхаванне дашкольнікаў у летні перыяд”, былі накіраваны на ўдакладненне ведаў педагога, кампетэнтнасць ва ўменні складаць перспектыўнае планаванне правядзення дыдактычных, сюжэтна–ролевых, развіваючых гульняў, пазнавальна практычнай дзейнасці, далі магчымасць стварыць у калектыве абставіны творчага пошуку, педагогу – прааналізаваць сваю дзейнасць.
Пры правядзенні адукацыйнага працэсу выкарыстоўванне ІКТ тэхналогіі выхавальнікамі дазвалялі зрабіць віртуальныая экскурсіі ў Белавежскую пушчу, у музей саломапляццення, “Лён - ад семені да палатна”, “Народныя лялькі” з дапамогай прэзентацыі, у якіх інтэграваны інфармацыйныя аб'екты розных тыпаў: гук, тэкст, малюнак, што дазваляе стварыць выяву, блізка да субкультуры сучасных дзяцей.
Вялікая ўвага надавалася арганізацыі сумесных выхаваўчых мерапрыемстваў з удзелам выхаванцаў па сацыяльна-маральным, асабовым і фізічным выхаваннях. Выставы “Дары восені”, “Матуліны рукі не ведаюць суму”, малюнкаў “Папа, мама, я -здаровая сям’я”, аналіз такіх малюнкаў дае дадатковую інфармацыю пра адносіны, атмасферу ў сям’і, месца дзіцяці ў ёй, малюнкаў па правілах пажарнай бяспекі; Дні здароўя “Сябры вітамінкі”, “Здароўе дорыць Айбаліт”, ”Небалейка”; спартыўнае свята “Мой тата самы, самы..”; музычныя святы “Новы год”, “ Мая мілая матуля”, - усё гэта паглыбіла цікавасць да патрыятычнага выхавання, бо менавіта адносіны бацькоў да навакольнага свету найперш фарміруюць у дзіцяці ўяўленні пра Радзіму, комплекснага і інтэгрыраванага далучэння да дзяржаўных і грамадзянскіх святаў, клопату пра сваё здароўе.
На нарадах пры загадчыку, сходах працоўнага калектыву асвятляліся пытанні аператыўнага кантролю, у працэсе якіх аператыўна выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі. Своечасова былі выяўлены і ліквідаваны наступныя недахопы: сістэматызаваны кансультацыйны матэрыял у групе, адпаведна метадычным рэкамендацыям аформлена дакументацыя групы, арганізавана работа за правільнасцю паставы ў час працы і прымання ежы за сталом; працоўных даручэнняў адпаведна ўзросту дзяцей, даследчай дзейнасці на прагулцы; планаванню заняткаў па бяспецы жыццядзейнасці.
Па выніках праведзенай, дыягностыкі развіцця фізічных якасцей(хуткасць, сіла, гнуткасць, цягавітасць), рухальных уменняў і навыкаў у верасні 2019 года, і параўнаўшы іх з адукацыйнымі стандартамі, можна адзначыць, што з абследаваных выхаванцаў высокі ўзровень складаў –1(14%), сярэдні –2(28%), нізкі –4( 57%). У выніку праведзенай карэкцыйнай работы фізічнага развіцця выхаванцы палепшылі свае паказчыкі, аб чым сведчыць праведзеная ў маі 2019 года дыягностыка: з абследаваных выхаванцаў высокі ўзровень мелі 2(28 %), сярэдні –3(44%), нізкі – 2(28) %. (Дадатак 1) Вынік праведзенай карэкцыйнай работы – гэта рост паказчыкаў фізічнай падрыхтаванасці дзяцей, іх здароўе і добры настрой. Але на канец года засталіся дзеці з нізкім узроўнем развіцця фізічных якасцей. Прычынай нізкага ўзроўню паказчыкаў стала дрэннае валоданне тэхнікай кідання
мяча ўдалеч (сярэдняя падгрупа: Юліяна М., Ліза Я.) недастаткова сфарміраванае ў малодшых дзяцей уменне бегаць змейкай. Працу ў гэтым накірунку неабходна прадоўжыць.
Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, што спецыяльная гатоўнасць да школы на сярэднім узроўні сфарміравана ў 1 выхаванца (100%). Развіваючы складаную маналагічную мову, выхавальнікі вучылі пераказваць кароткія літаратурныя тэксты з апорай на схемы, што дало магчымасць значна пашырыць запас слоў і ўменне выкарыстоўваць словы ў самых розных граматычных формах і словазлучэннях. У адукацыйнай вобласці “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” выхаванец старэйшай падгрупы ведае лічбы, геаметрычныя фігуры, цяжэй даецца веданне аб’ёмных фігур і параўноўванне іх з плоскімі, валодае навыкамі колькаснага і парадкавага лічэння, умее ўстанаўліваць прасторавыя адносіны прадмета ў адносінх адзін да аднаго. Вельмі добра сфарміраваны графічныя ўменні ў правільным вызначэнні напрамку ліній, выразнасці перадачы канфігурацый элементаў ўзору з улікам рытму, арыентацыя на лісце паперы.
У рамках рэалізацыі пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай сумесна прайшлі такія мерапрыемствы: занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” ” Яе завуць саломкаю“, музычны досуг з выкарыстаннем ІКТ “ Гучыць цымбалаў перазвон”, фізкультурны вольны час “Мы хакеісты”, “Замены табе няма”, Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся”, літаратурная мастацкая вандроўка творчасці Максіма Танка ”З легендаў і казак былых пакаленняў“, экскурсія ў экалагічны пакой. З гутарак з дзецьмі, назіранняў за іх гульнямі і самастойнай дзейнасцю была выяўлена наяўнасць у дашкольнікаў цікавасці, самастойнасці і актыўнасці, а таксама ведаў дзяцей аб школе. Выхавацелі і настаўнік-дэфектолаг паспяхова ўзаемадзейнічалі з бацькамі будучых першакласнікаў, праводзілі індывідуальныя вусныя кансультацыі, “Выхаванне ў дзяцей старэйшай падгрупы станоўчых адносін да школы” стэндавай інфармацыі, што папоўніла свядомасць бацькоў, а вызначэнне паспяховай адаптацыі дзяцей у першым класе паказвае планамерны вынік работы выхавальнікаў.
У 2019/2020 навучальным годзе карэкцыйна-педагагічнай дапамогай ахоплена пяцёра выхаванцаў старэйшага і сярэдняга ўзросту.
Індывідуальныя заняткі па выпраўленні гукавымаўлення на працягу 8-і месяцаў станоўча адлюстраваліся на іх мове – гукі сталі больш чыстымі пры вымаўленні, дзеці сталі больш адаптаваныя да зносін з аднагодкамі. Работа па замацаванню гукаў прадоўжыцца на працягу 2020/2021 года з 5 дзецьмі.
Прадметна - развіваючае асяроддзе адпавядае патрабаванням Пераліку №50 і складае 94,7% (2018/2019 навучальны год-84,5%), раённы паказчык -84,1%. У рамках раённага агляду-конкурсу “Лепшая група , якая рэалізуе праграму дашкольнай адукацыі“ група папоўніўся цацкамі для сюжэтна ролевых гульняў “Магазін”, “Сям’я”, “Бальніца”, “Настольнымі тэатрамі”, наборам беларускіх лялек, машынкамі-каструктарамі, канструктары, сэнсарнымі гульнямі.
Набыты і ўстаноўлены ахоўныя рашоткі на ацяпляльныя батарэі, праведзены рамонт афарбавання столі, сістэматызаваны наглядна -дыдактычныя гульні, адпавядаючыя навукова-метадычнаму забеспячэнню да 2019/2020 навучальнага года.
Напаўняльнасць адукацыйнага працэсу праграмна-метадычнымі дапаможнікамі складае - 90%(2018/2019 навучальны год- 92%),раённы паказчык - 82,7%. Метадычны кабінет быў папоўнены новай метадычнай літаратурай, нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйнай галінах : “Падрыхтоўка да навучанню грамаце” , “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”, “Развіцці культуры мовы і маўленчых зносін” для дзяцей старэйшага ўзроста.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі, апіраючыся на анкетаванне бацькоў і з мэтай развіцця асобы дзіцяці на працягу навучальнага года функцыянавала група па інтарэсах “Дзіцячы фітнес” на платнай аснове (2018/2019 н.г. –1)гурток “Замежнай мовы” наведвала 69% ад агульнай колькасці выхаванцаў рознаўзроставай групы, якая спрыяла фарміраванню і замацаванню асноўных рухальных навыкаў, павышэнню фізічнай актыўнасці і, вядома, умацаванню здароўя.
На працягу года ўстанова дашкольнай адукацыі цесна ўзаемадзейнічала з законнымі прастаўнікамі выхаванцаў. Бацькоўскія сходы “Бяспека дзяцей”, “Роль кнігі ў выхаванні дзіцяці”, ”Сям’я і сямейныя каштоўнасці”, выстава “Матуліны рукі не ведаюць суму” на працягу Тыдня Маці, сумеснае спартыўнае свята з татамі -“Мой тата самы, самы”, дзе законныя прадстаўнікі атрымалі веды, сацыяльна –маральныя накірункі ў сучасным грамадстве.
Ва ўстанове адукацыі існуе афіцыйны сайт, на якім бацькі могуць азнаёміцца з інфармацыяй па розных напрамках дзейнасці, таксама распрацаваны маршруты выхаднога дня “Вясёлая прагулка разам”.
З мэтай выяўлення статусу сям’і, умоў жыцця дзяцей праводзяцца наведванні сямей, вядзецца журнал абследавання жыллёвых умоў паступіўшых дзяцей.
У 2019/2020 навучальным годзе матэрыяльная база дзіцячага сада папаўнялася за кошт наступных крыніц фінансавання: папячыцельскі савет, спонсарская дапамога; платныя паслугі, збор і здача макулатуры.
За кошт спонсарскіх сродкаў набыты для групавога пакоя цацкі для сюжэтна -ролевых гульняў “Магазін”, “Бальніца” “Сям’я”, “Куток ражання”, “Стол для гульняў з пяском і вадой”, наборам беларускіх лялек, машынкі- каструктары , канструктары , сэнсарныя канструктары і гульні, , набыты і ўстаноўлены рольшторы ў фізкультурнай зале , будаўнічы матэрыял. Абноўлены сталовы посуд – кубкі, талеркі, міскі, салатніцы, хлебніцы на суму 120.0 рублёй.
Сродкі, атрыманыя за прадастаўленне платных паслуг, складаюць 640.5 рублёў. Усяго за 2019/2020 навучальны год матэрыяльная база ўстанова дашкольнай адукацыі ўзмацнілася на суму 3882.3 рублёў.
Для забеспячэння больш камфортных бытавых умоў і далейшага паляпшэння якасці адукацыйнага працэсу ў наступным годзе неабходна набыць спартыўны інвентар для рухальнага вугалка, зімовых відаў спорту, працягваць работу па ўдасканаленні якасці адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі праз забеспячэнне ўстановы дашкольнай адукацыі сучаснымі сродкамі навучання згодна з устаноўленым патрабаваннем; прымяненне ў адукацыйным працэсе тэхналогій, якія прадугледжваюць асобасна арыентаванае ўзаемадзеянне педагогаў і бацькоў з дзецьмі, якія ўлічваюць заканамернасці і ролю вядучай дзейнасці ў іх развіцці.
Улічваючы вынікі работы педагагічнага калектыву за мінулы навучальны год, у наступным 2020/2021 навучальным годзе перад педагогамі будзе пастаўлена наступная задача:
Актывізаваць работу па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычнага выхавання праз асновы экалагічнай культуры.